Гольф падаўжае жыцьцё

З гэтай заявай выступілі брытанскія швэдскія навукоўцы. Яны вывучылі медыцынскія паказчыкі больш за паўмільёны гальфістаў-аматараў і вынікі аказаліся вельмі цікавымі. [→]

З гэтай заявай выступілі брытанскія швэдскія навукоўцы. Яны вывучылі медыцынскія паказчыкі больш за паўмільёны гальфістаў-аматараў і вынікі аказаліся вельмі цікавымі. [→]
Улады Ізраілю накіроўваюць сур’ёзныя інвестыцыі ў развіцьцё гольф-турызму. 760 мільёнаў шекелей (гэта каля $200 мільёнаў) пойдуць на будаўніцтва 16 пляцовак для гольфа міжнароднага ўзроўня, што, па прагнозах, прынясе краіне агульны прыбытак каля 3 мільярдаў шекелей (каля $790 мільёнаў) за 15 гадоў. [→]

Суперніцтва Вудза і Мантгомэры ў Кубку Райдэра доўжыцца ўжо 12 год
Нагадаем, што Нумар 1 сусьветнага рэйтынгу ўзяў бестэрміновы адпачынак.
Капітан зборнай Эўропы Мангомэры паведаміў БіБіСі Спорт: “Шмат залежыць ад таго, ці вытсупіць Тайгер, бо ён яшчэ не прайграваў у адзіночным разрадзе. Тым ня менш, калі наша дванаццатка праявіць свой патэнцыал, і да гэтага дадасца падтрымка натоўпу, мы пераможам.” [→]
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Жак Рогэ прызнаўся, што расчараваны паводзінамі знакамітага амэрыканскага гальфіста Тайгера Вудза, паведамляе “РІА Навіны”.
— Я расчараваны. Мы просім спартоўцаў быць мадэльлю для моладзі, чаго нельга сказаць аб сітуацыі з Вудзам, — заявіў Рогэ. Спартовец такога ўзроўня павінен ведать, што яго асабістае жыцьцё непарыўна зьвязанае з прафэсыйным. [→]

Вудс абышоў Лэйшмана у барацьбе за трафэй чэмпіянату BMW ў верасьні
33-гадовы спартовец выйграў шэсьць з 17 турніраў, у якіх ён прыняў удзел пасьля акрыяньня ад атрыманай траўмы калена, у яго скарбонцы таксама тры месцы ў топ-10.
Першы номер у сьвеце гольфу вырашыў зрабіць перапынак у сваёй кар’еры, каб паспрабаваць выратаваць свой шлюб пасьля прызнаньня ў нявернасьці. [→]
Швайцарскі вытворца элітных гадзіньнікаў Tag Heuer абвесьціў аб намеры адмовіцца ад паслугаў Тайгера Вудза ў рэклямнай кампаніі. Як паведамляе мясцовая газэта Le Matin, прыводзячы словы аднаго з кіраўнікоў Жана-Крыстофа Бабіна, гэты крок кампаніі зьвязаны з “апошнімі падзеямі” вакол вядомага спартоўца. [→]
“Найбагацейшы спартовец планеты ўтрымоўваў семярых палюбоўніц” — такімі загалоўкамі апошнія тыдні поўняцца заходнія СМІ, якія зьвяртаюцца да скандалу вакол меркаванага разводу найбагацейшага спартоўца ў сьвеце — гальфіста Тайгера Вудза. Скандал быў справакаваны публікацыяй інфармацыі аб яго шматлікіх шлюбных здрадах.
У цяперашні час 33-гадовы Тайгер прыходзіць у сябе пасля аварыі, у якую патрапіў 27 лістапада. Па неафіцыйных дадзеных, жонка гальфіста Элін Нордэгрэн, пазнаўшы аб здрадах, раздрапала мужу твар і пагналася за ім з клюшкай у рукох. Знакаміты спартовец, уцякаючы ад яе, у стане афэкту ня справіўся з кіраваньнем і ўчыніў аварыю поруч сваёй ўласнай хаты. [→]

Здымак з сайту urbangolf.fr
Скойп, прэзідэнт асацыяцыі “19-я лунка”, кажа: “Па-першае, мы гуляем паўжорсткімі мячамі. Мы нават адмыслова вырабляем і прадаем іх. Па-другое, мы ня можам расхаджваць па горадзе з клюшкамі ў руках. У Францыі гэта лічыцца зброяй, так што клюшкі мы абавязкова носім у кайстрах. Ну, а па-трэцяе, мы не павінны забываць аб бясьпецы мінакоў.” [→]
Пасьля працяглых і ўпартых «баёў» Філ Микелсон заваяваў другі тытул пераможцы этапу Чэмпіянату сьвету па гольфе – HSBC Champions, 8 лістапада 2009.
Здарылася гэта, як і ў лістападзе 2007 гаду (сэзон 2008) у Шанхаі. На працягу ўсіх чатырох раўндаў амэрыканец літаральна палымеў на поле Sheshan International GC, вядучы наступ да запаветнага кубку.
Пачаўшы турнір у другой дзясятцы, днём пазьней гальфіст на «паях» з Раянам Мурам і Альвара Кірасам замкнуў тройку наймоцных, прапусціўшы наперад суайчыннікаў – Тайгера Вудза (які працягвае быць World No 1) і Ніка Ўітні. [→]
Нарэшце, здарылася тое, чаго так доўга чакалі шматлікія прыхільнікі гольфу – ў Капэнгагене на сэсыі Міжнароднага алімпійскага камітэту па выніках галасаваньня з 2016 гаду гольф ізноў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў.
Віншуем!!!