Што такое гольф?

golf-historyГольф — гэта старажытная гульня, пры якой мяч заганяўся драўлянай клюшкай або кійком у лунку. У правобраз гольфа гулялі мусіць ува ўсіх краінах, дзе было нешта, што нагадвае траўнік (пастухі на пашах), а таму шматлікія краіны прыпісваюць сабе факт нараджэньня гульні ў гольф.

Першае жа пісьмовае згадваньне аб гольфе, якое прынята лічыць пачаткам афіцыйнай гісторыі гульні, адносіцца да 1457 году. Менавіта тады шатлядскі кароль Джэймс забараніў гульню ў гольф, паколькі дзеля яе яго салдаты грэбавалі асноўным абавязкам – трэніроўкамі ў стральбе з лука. Забарона была выяўленая ў пастанове парляманту Шатляндыі.

Як гуляць у гольф?

golf_greenСутнасьць гульні складаецца з наступнага. Выкарыстоўвачы розныя клюшкі (вуд, айран і патэр), ня меней за дзьве і ня больш за 14, неабходна загнаць мяч у 18 лунак. Лункай завецца як непасрэдна сама адтуліна ў зямлі куды закочваецца мяч, так і адмыслова падрыхтаваная пляцоўка даўжынёй у некалькі сот мэтраў, і якая складаецца з стартавай зоны (ці), асноўнай зоны (фэрвэя) і адмысловай пляцоўкі (грын), дзе выразаная лунка. Усе гэтыя зоны адрозьніваюцца вышынёй травы і наяўнасьцю перашкодаў. Сярод перашкодаў могуць быць бункеры, водныя перашкоды, хмызьняк, кветкі, высокая трава і т.п. Калі гальфіст зьдзяйсьняе правільныя, дакладныя ўдары, то з ці ён пападае мячом на фэрвэй, некалькімі (у залежнасці ад узроўня гульні) ударамі праводзіць мяч па фэрвэю і выбівае яго на грын.

Грын — гэта пляцоўка з ідэальнай травой, якая нагадвае дыван або нават хутчэй дываноўка (кавралін). Па ёй мяч можа без перашкод каціцца і пасьля ўдару патэрам павінен патрапіць у лунку. Важным кампанэнтам гульні ў гольф зьяўляецца гольф этыкет. Гольф – гульня праўдзівых джэнтльмэнаў, а яго этыкет – дбайна абараняемая традыцыя, якая не зазнала практычна ніякіх зьменаў за ўсю гісторыю існавання гульні. Першым чынам гэта добрыя манэры, паважлівае стаўленьне да партнэраў і супернікаў, захоўваньне парадку на палях.

Прынцыпы гульні

golf-ball-cup-fullПры гульні ў гольф неабходна запомніць тры галоўныя прынцыпы:

— Гуляй на полі, як яно ёсьць.
— Гуляй мяч, як ён лёг.
— І калі ні тое, ні іншае немагчыма, паступай па справядлівасьці.

Якія правілы гульні?

hs-golfЗ імі можна азнаёміцца ў разьдзеле «Правілы». Асноўныя тэрміны можна паглядзець у разьдзеле «Слоўнік».

Гуляць у гольф дорага?

golf_cropГэта не зусім так. Сапраўды, пакуль у Беларусі няма ўласных гольф клубаў, таму аматарам гэтага спорту даводзіцца гуляць на палях краінаў-суседак, і таннай забаўкай гэта назваць нельга. З іншага боку, адразу выходзіць на поле ня мае ніякага сэнсу. Спачатку неабходна навучыцца карыстацца клюшкамі і мячом. Можна і трэба браць урокі гульні ў гольф, займацца на адмысловых трэнажорах, шліфаваць уменьне дома і на працы. [→]

Ці можна самому пабудаваць поле для гольфа?

golf-pebble-beachishНаўрад ці. Поле гэта складаны комплекс будынкаў, у першую чаргу дрэнаж, адмысловы рэльеф і падтрыманне траўнікаў у належным стане. Усё гэта не пад сілу аднаму чалавеку. Для самага простага поля для гульні ў «пітч-энд-пат» неабходна дзесьці тры гектары зямлі і 100 000 даляраў. Для «поўнафарматнага» поля і клюба неабходна ўжо каля 100 гектараў і некалькі мільёнаў. Хоць, бывае, будуюць і за меньшыя грошы.

Самастойна можна пабудаваць толькі трэніравальную пляцоўку для патынгу. Для гэтага досыць мець каля 50 квадратных мэтраў (паўсоткі). Улічыце, што вышыня травы павінна быць 4 мм, яе здольная забясьпечыць далёка ня кожная газонакасілка.

У зачыненых памяшканьнях можна пабудаваць пляцоўку для міні-гольфа (той жа патынг).

Пітч-энд-Пат: што гэта такое?

pitch-and-putt1. Поле для пітч-энд-пата можа быць даволі маленькім, максымальная адлегласьць да лункі не перавышае 90 мэтраў. Яго цалкам можна разьмясьціць практычна ў любым парку.

2. Для гульні неабходныя ўсяго дзьве клюшкі – айран і патэр.

Дзе можна пачаць гуляць і трэніравацца?

european-centre-golf-clubПа кансультацыю неабходна зьвярнуцца ў гольф-клюб. Магчымым варыянтам таксама з’яўляюцца сымулятары гольфа.

Бліжэйшы да Менску гольф клюб — European Centre Golf club (golfclub.lt), які знаходзіцца ля Вільні (26-ы кілямэтр трасы на Малентай).

Урок першы: як трымаць клюшку

Ухоп (хват, грып) — вельмі важны элемент тэхнікі гульні ў гольф. Ад таго, наколькі правільным будзе ўхоп, залежыць ваш удар і магчымасьць яго ўдасканаленьня. Неабходнасьць правільнага ухопу абумоўленая тым, што цягліцы пры ўдары па мячы працуюць на скручваньне, што не ўласціва звычайным рухам чалавека, а таму правільны кантакт рук з клюшкай дазволіць працаваць цягліцам найболей эфэктыўна. [→]

PGA тур: The Barclays

the-barclaysМесца: Liberty National Golf Club, штат Ню-Джэрзі
Пераможца: Хіт Слокум
Прызавы фонд: $ 7,500,000
Пераможцу: $ 1,350,000

Слокум выходзіў на поле Liberty National, займаючы 124-е месца ў рэйтынгу FedEx Сup, а вось пакінуў яго ў нядзелю 30 жніўня ўжо на трэцім месцы і з мільёнам 350 тысячамі даляраў за першае месца. 35-гадовы гальфіст здабыў сваю трэцюю перамогу ў Туры. [→]