Тайгер Вудз апынуўся ў сярэдзіне скандалу
“Найбагацейшы спартовец планеты ўтрымоўваў семярых палюбоўніц” — такімі загалоўкамі апошнія тыдні поўняцца заходнія СМІ, якія зьвяртаюцца да скандалу вакол меркаванага разводу найбагацейшага спартоўца ў сьвеце — гальфіста Тайгера Вудза. Скандал быў справакаваны публікацыяй інфармацыі аб яго шматлікіх шлюбных здрадах.
У цяперашні час 33-гадовы Тайгер прыходзіць у сябе пасля аварыі, у якую патрапіў 27 лістапада. Па неафіцыйных дадзеных, жонка гальфіста Элін Нордэгрэн, пазнаўшы аб здрадах, раздрапала мужу твар і пагналася за ім з клюшкай у рукох. Знакаміты спартовец, уцякаючы ад яе, у стане афэкту ня справіўся з кіраваньнем і ўчыніў аварыю поруч сваёй ўласнай хаты. [→]
Швайцарскі вытворца элітных гадзіньнікаў Tag Heuer абвесьціў аб намеры адмовіцца ад паслугаў Тайгера Вудза ў рэклямнай кампаніі. Як паведамляе мясцовая газэта Le Matin, прыводзячы словы аднаго з кіраўнікоў Жана-Крыстофа Бабіна, гэты крок кампаніі зьвязаны з “апошнімі падзеямі” вакол вядомага спартоўца. 
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Жак Рогэ прызнаўся, што расчараваны паводзінамі знакамітага амэрыканскага гальфіста Тайгера Вудза, паведамляе “РІА Навіны”.