Ці можна самому пабудаваць поле для гольфа?
Наўрад ці. Поле гэта складаны комплекс будынкаў, у першую чаргу дрэнаж, адмысловы рэльеф і падтрыманне траўнікаў у належным стане. Усё гэта не пад сілу аднаму чалавеку. Для самага простага поля для гульні ў «пітч-энд-пат» неабходна дзесьці тры гектары зямлі і 100 000 даляраў. Для «поўнафарматнага» поля і клюба неабходна ўжо каля 100 гектараў і некалькі мільёнаў. Хоць, бывае, будуюць і за меньшыя грошы.
Самастойна можна пабудаваць толькі трэніравальную пляцоўку для патынгу. Для гэтага досыць мець каля 50 квадратных мэтраў (паўсоткі). Улічыце, што вышыня травы павінна быць 4 мм, яе здольная забясьпечыць далёка ня кожная газонакасілка.
У зачыненых памяшканьнях можна пабудаваць пляцоўку для міні-гольфа (той жа патынг).