Гуляць у гольф дорага?

golf_cropГэта не зусім так. Сапраўды, пакуль у Беларусі няма ўласных гольф клубаў, таму аматарам гэтага спорту даводзіцца гуляць на палях краінаў-суседак, і таннай забаўкай гэта назваць нельга. З іншага боку, адразу выходзіць на поле ня мае ніякага сэнсу. Спачатку неабходна навучыцца карыстацца клюшкамі і мячом. Можна і трэба браць урокі гульні ў гольф, займацца на адмысловых трэнажорах, шліфаваць уменьне дома і на працы.

Напрыклад, трэніравацца ў выкананьні пата, дакладнасьць якога вызначае ледзь не палову посьпеху, можна з посьпехам дома ці ў офісе. Абыйдзецца гэта максымум у 200 даляраў. А калі купіць недарагі патэр ($20), «пялёсткавую» лунку і некалькі мячыкаў (2—4 даляры кожны), то можна ня толькі з’эканоміць пры трэніроўках але і ладзіць уласныя міні-турніры.

Экіпіяваньне для гульні зусім не абавязкова павінна быць дарогім. Для пачатку можна гуляць і недарагімі клюшкамі. Ужо згаданы патэр можа каштаваць ад 20 да 120 даляраў і больш. Набор вудаў (3 штукі) можна знайсці дзесьці ад 100 даляраў і да 500 і вышэй (напр., у Маскве). З сэтамі айраў (9 штук) тая ж гісторыя. Калі ёсьць магчымасьць набыць клюшкі ў Эўропе, то можна істотна зэканоміць: увесь набор можа абыйсціся дзесьці ў 120–150 даляраў.

Абутак для гульні ў гольф не павінны наносіць страты траўніку — на шпільках і ў каўбойскіх ботах гуляць нельга. Нават цяпер некаторыя аматары гуляюць у красоўках з плоскай падэшвай (тэнісных). Але яны па-першае сьлізгаюць, а па-другое змакаюць. Лепш набыць адмысловыя чаравікі, з адмысловымі шыпамі (лепш «мяккімі») коштам 100–150 даляраў. Яны прадаюцца ў клюбах, спецыялізаваных крамах або інтэрнэт-крамах. Яшчэ неабходна памятаць аб тым, што на поле ня прынята выходзіць у джынсах і кашулі без каўняра. Такія традыцыі.

adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase