Офіс-гольф

Боб Хоўп гуляе ў гольф ў Авальным кабінэце
Неабходна мець патэр, мяч і лунку. У некаторых варыянтах турніраў яе можа замяняць шклянка — калі ваш мяч стукнуўся аб шклянку, трапленьне залічваецца. Больш правільна — скарыстацца «пялёсткавай» лункай (прыкладна $10), у апошні час іх лёгка купіць у гольф-клюбах.
Тамака ж можна купіць патэр і мячы. Часам яны ёсьць і ў спартовых крамах. Увесь набор каштуе звычайна ня больш за $100.

Офіс-гольф уяўляе сабой разнавіднасьць гольфу, створаную для падтрыманьня духу гульні ўва ўмовах міжсэзоньня. Адпаведна ўва ўсіх выпадках, дзе яўна не паказана, дзейнічаюць поўныя правілы «вялікага» гольфу, зацьверджаныя Старадаўнім Каралеўскім Гольф Клубам Сьв. Эндру і Асацыяцыяй гольфу Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Гэты падзел утрымлівае трактоўку толькі тых тэрмінаў, дзе маеюць істотнае адрозьненьне ад тэрміналёгіі «вялікага гольфу». Сярод іх:
Рухомыя перашкоды (напрыклад партфель, смецьцевае вядро і т.п.) могуць быць ссунутыя ў любой частцы гольф-паля. Калі мяч пры гэтым зьмяніў становішча, яно павінна быць адноўленае бяз штрафу.