Гольф

Ён абяцаў вярнуцца
Праз некалькі месяцаў добраахвотнага пустэльніцтва Тайгер Вудз нарэшце паўстаў перад публікай.

Праўда адбылося гэта не на этапе Чэмпіянату сьвету – Accenture Match Play Championship, пра што прыхільнікі гальфіста марылі вось ужо некалькі тыдняў – з таго моманту, як у прэсу пратачыліся падобныя здагадкі, а на адмысловай канферэнцыі, якая адбылася напрыканцы лютага і на якой прысутнічалі толькі некалькі сяброў, чальцоў сям’і і прадстаўнікоў СМІ.

Паводле заяўленага раней рэгляманту, лідар сусьветнага гольфу выйшаў «у сьвет» не для таго, каб адказваць на далікатныя (і ня вельмі) пытаньні, а, каб публічна перапрасіць.

У клабхаусе клюба TPC Sawgrass у Фларыдзе Тайгер прасіў прабачэнні ў жонкі Элін, сяброў, прыхільнікаў і дзелавых партнёраў за «безадказнае і нявартае» паводзіны. Вудз сказаў, што ня справіўся са спакусамі, якія яго атачалі, у выніку і ён, і яго блізкія апынуліся ў эпіцэнтры гучнага сэксуальнага скандалу, у які перарасла сямейная сварка. Пры гэтым гальфіст папрасіў (у чарговы раз) прадстаўнікоў прэсы пакінуць у супакоі яго сям’ю, бо шлюбная навернасьць датычыцца мужа і жонкі, а ніяк ня трэціх асобаў. І ужо цалкам недапушчальна браць «у аблогу» падрыхтоўчую школу, у якой вучыцца дачка Тайгера. Дарэчы, на сваім афіцыйным сайце Тайгер і Элін змушаныя былі прынесці выбачэньні і бацькам тых дзетак, якія вучацца разам з Сэм Алексіс, за дастаўленыя журналістамі хваляваньні.

У фінале свайго кароткага выступу Вудз паабяцаў, што вернецца ў гульню, але адбудзецца гэта тады, калі ён зможа вярнуць давер навакольных: «Цяпер мне так патрэбная ваша дапамога, і я вельмі спадзяюся, што ў вашых сэрцах яшчэ знойдзецца месца, каб паверыць у мяне зноў». Пасьля гэтых слоў Тайгер апынуўся ў абдымках сваёй мамы Культыды, дзе дазволіў сабе даць волю слёзам.

Пасьля гэтага зьяўленьня на публіцы, па паведамленьнях некаторых выданьняў, спартовец вярнуўся ў рэабілітацыйную клініку, каб працягнуць курс лячэння ад сэксуальнай залежнасьці.

Застаецца дадаць, што вяртанне Вудза з нецярпеньнем чакаюць ня толькі праўдзівыя аматары гольфа, але і яго апанэнты. Так, адзін з вядучых гульцоў – Філ Мікельсан – сказаў сцісла і ясна: «Мне нецікава быць лепшым без Тайгера». Горача абараняе сябра і Марк О’Міра: «Няўжо Тайгер стаў меней паважаны, чым хто-небудзь іншы? І гольф, які ён дэманструе, гэта пышная гульня для ўсіх нас, не ці так?». А Джон Дэлі заявіў, што заўсёды гатовы дапамагчы, бо ў «амурна-сямейных справах» ён вядомы дока: «Калі хто і можа параіць, як быць у такой сітуацыі, так гэта – я».

Паводле гольфдайджэст.ру

Гольф падаўжае жыцьцё
З гэтай заявай выступілі брытанскія швэдскія навукоўцы. Яны вывучылі медыцынскія паказчыкі больш за паўмільёны гальфістаў-аматараў і вынікі аказаліся вельмі цікавымі.

Па словах прафесар Анлерса Албома, які кіраваў камандай даследнікаў з інстытута Каралінска, што знаходзіцца ў Стакгольме, працягласьць жыцьця людзей, якія граюць у гольф, павялічваецца ў сярэднім на 5 гадоў! І гэта не дзіўна, бо кожная партыя ёсьць 4-5 гадзін на сьвежым паветры і 6-7 км хуткай хады, што вельмі карысна для вашага здароўя. Акрамя таго ў адрозненьні ад іншых відаў спорту, у гольфе няма ўзроставых абмежаваньняў, таму большасьць гульцоў працягвае выходзіць на поле аж да глыбокай старасьці.

Гуляйце у гольф!

Гольф-турызм – новы накірунак адпачынку ў Ізраілі
Улады Ізраілю накіроўваюць сур’ёзныя інвестыцыі ў развіцьцё гольф-турызму. 760 мільёнаў шекелей (гэта каля $200 мільёнаў) пойдуць на будаўніцтва 16 пляцовак для гольфа міжнароднага ўзроўня, што, па прагнозах, прынясе краіне агульны прыбытак каля 3 мільярдаў шекелей (каля $790 мільёнаў) за 15 гадоў.

У прыватнасці, новы кірунак адпачынку прывядзе да падваеньня сум, якія турысты марнуюць у Ізраілі (у сярэднім ад $1000 да $2000). За апошнія 20 гадоў лік як пляцовак для гольфа, так і гульцоў у сьвеце павялічылася амаль удвая – да 33 тысяч і 55 мільёнаў адпаведна. Сярэднестатыстычны турыст – гулец у гольф марнуе 150-180 эўра ў дзень пры кароткачасовых візітах і 250 эўра ў дзень пры працяглым адпачынку. У 2006 году гольф-турызм у Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы прынёс прамы прыбытак у памеры 2,7 мільярды эўра.

У найблізкія месяцы Міністэрства турызму і Зямельнае кіраванне Ізраілю пачнуць падрыхтоўчыя працы па стварэнні ў краіне індустрыі гольф-турызму. Меркаваныя ўчасткі для будаўніцтва палёў знаходзяцца ў раёне Эйлата, паміж Тэль-Авівам і Іерусалімам, на Мёртвым моры, у Твэрыі і Хадэры.

Капітан Колін Мантгомэры дбае пра перамогу Эўропы у Кубаку Райдэра
Суперніцтва Вудза і Мантгомэры ў Кубку Райдэра доўжыцца ўжо 12 год

Колін Мантгомэры верыць, што Эўропа верне сабе Кубак Райдэра ў Кэльтык Манор (месца сёлетняга турніру) незалежна ад таго, ці будзе за зборную ЗША выступаць Тайгер Вудз.

Нагадаем, што Нумар 1 сусьветнага рэйтынгу ўзяў бестэрміновы адпачынак.

Капітан зборнай Эўропы Мангомэры паведаміў БіБіСі Спорт: “Шмат залежыць ад таго, ці вытсупіць Тайгер, бо ён яшчэ не прайграваў у адзіночным разрадзе. Тым ня менш, калі наша дванаццатка праявіць свой патэнцыал, і да гэтага дадасца падтрымка натоўпу, мы пераможам.”

Мантгомэры перакананы, што Вудз вернецца да гульні хутка, і нягледзячы на тое, што 34-гадовы спартсмэн безумоўна ўзмацніць амэрыканскую каманду, ён жадаў, каб 14-разовы пераможца мэйджараў зноў узяў клюшку ў Ўэльсе.

“Тое, што з ім здарылася, гэта ганьба для нашай іконы спорту. Гэта я кажу як гальфіст гульцу, якім я захапляўся.”

“Яму яшчэ засталося 4 мэйджары, каб зраўняцца (Джэку Ніклаўсу належыць рэкорд у 18 перамогаў на галоўных турнірах), і 5 каб пабіць яго. Ён вернецца і будзе перамагаць, даказвая, што яго запал і амбіцыі нікуды не прадзеліся. І верым у гэта.”

Мантгомэры ў курсе тых цяжкасьцяў, што ёсьць на яго шляху ў працэсе падрыхтоўкі каманды Эўропы да спаборніцтва ў Кэльтык Маноры ў кастрычніку.

Яшчэ ў якасьці гульца шаьляндзец выйграў 23,5 пойнты ў васьмі Кубках Райдэра — трэці эўрапэйскі паказчык за ўвесь час — і быў непераможаным ў адзіночных матчах, аднак ня здолеў кваліфікавацца на сустрэчу ў Валхале з 2008 і не атрымаў ўалдкард ад капітана Ніка Фальда.

Эўропа зазнала паразу 16,5-11,5 ў Кентукі, скончыўшы тым самым сэрыю з трох перамогах у сустрэчах.

Мантгомэры пяць разоў гуляў у камандзе-пераможцы і да таго ж гатовы прасіць парадаў у такіх вялікіх капітанаў як сэр Алекс Фэргюсан з Манчэстэр Юнайтэд ды  Гарэт Эдвардз (легенда Валійскага зьвязу рэгбі).

“Шмат узвалена цяпер на маі плечы, і я зраблю ўсё магчымае. І калі ў выніку мы пераможам, зазнаем паразу або нічыю, мне ня будзе чаго саромецца”, — сказаў Колін Мангомэры.

Паводле БіБіСі Спорт

Рогэ расчараваны паводзінамі Вудза
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Жак Рогэ прызнаўся, што расчараваны паводзінамі знакамітага амэрыканскага гальфіста Тайгера Вудза, паведамляе “РІА Навіны”.

— Я расчараваны. Мы просім спартоўцаў быць мадэльлю для моладзі, чаго нельга сказаць аб сітуацыі з Вудзам, — заявіў Рогэ. Спартовец такога ўзроўня павінен ведать, што яго асабістае жыцьцё непарыўна зьвязанае з прафэсыйным.

Сусьветна вядомы спартовец дзьве тыдня назад абвясьціў аб часавым спыненьні прафэсыйнай кар’еры, тлумачачы рашэнне жаданнем наладзіць адносіны са сваёй жонкай, якія пахіснуліся з прычыны яго здрад.

Тайгер Вудз стаў уладальнікам узнагароды PGA туру у намінацыі “гулец году”
Вудс абышоў Лэйшмана у барацьбе за трафэй чэмпіянату BMW ў верасьні

Тайгер Вудз у быў названы PGA Tour гульцом 2009 году. Такім чынам ён у 10-ты раз стаў уладальнікам узнагароды лепшаму гульцу, якая прысуджаецца па выніках галасаваньня прафэсіяналаў туру.

33-гадовы спартовец выйграў шэсьць з 17 турніраў, у якіх ён прыняў удзел пасьля акрыяньня ад атрыманай траўмы калена, у яго скарбонцы таксама тры месцы ў топ-10.

Першы номер у сьвеце гольфу вырашыў зрабіць перапынак у сваёй кар’еры, каб паспрабаваць выратаваць свой шлюб пасьля прызнаньня ў нявернасьці.

Аўстраліец Марк Лэйшман, 26, быў названы навічком году. Ён мае тры фінішы ў топ-10, а ў тым ліку і другое месца. Гэта адбылося на чэмпіянаце BMW ў верасьні, дзе ён скончыў у зьвяцы з Джымам Ф’юрыкам у восьмі ўдарах ад пераможцы Вудза.

Шэф PGA Tour Цім Фінчэм сказаў: “Абодва гульцы правялі выдатны сезон, завяршыўшы посьпехам у плэй-оф. Прызнаньне з боку калегаў-прафэсыяналаў зьяўляецца адным з самых высокіх камплімэнтаў член PGA Tour можна атрымаць”.

Вудз, біяграфія якога застаецца падпорчанай пасьля заяваў пра сваё асабістае жыцця, нядаўна быў названы спартыўнымі рэдактарамі спартсмэнам дзесяцігоддзя ў ЗША, атаксама мужчынай-гульцом году Асацыяцыяй гольф-публіцыстаў Амерыкі – 10-ы раз у сваёй 13-гадовай прафэсыйнай кар’еры.

Паводле BBC

Tag Heuer у сваёй рэкляме адмовіцца ад вобраза Тайгера Вудза
Швайцарскі вытворца элітных гадзіньнікаў Tag Heuer абвесьціў аб намеры адмовіцца ад паслугаў Тайгера Вудза ў рэклямнай кампаніі. Як паведамляе мясцовая газэта Le Matin, прыводзячы словы аднаго з кіраўнікоў Жана-Крыстофа Бабіна, гэты крок кампаніі зьвязаны з “апошнімі падзеямі” вакол вядомага спартоўца.

Паводле Le Matin, Tag Heuer тым ня менш працягне падтрымліваць дабрачынную фундацыю Вудза, але для прасоўваньня сваіх тавараў на амэрыканскім рынку будзе выкарыстоўваць іншую вядомую асобу, такую як Леанарда Ды Капрыё.

Гэта ўжо трэці спонсар, які дыстанцыянаваўся ад гальфіста. У той жа час Nike, найвялікшы спонсар Тайгера, заявіў, што працягне і найдалей сваё супрацоўніцтва з №1 у сьвеце гольфу.

Тайгер Вудз апынуўся ў сярэдзіне скандалу
“Найбагацейшы спартовец планеты ўтрымоўваў семярых палюбоўніц” — такімі загалоўкамі апошнія тыдні поўняцца заходнія СМІ, якія зьвяртаюцца да скандалу вакол меркаванага разводу найбагацейшага спартоўца ў сьвеце — гальфіста Тайгера Вудза. Скандал быў справакаваны публікацыяй інфармацыі аб яго шматлікіх шлюбных здрадах.

У цяперашні час 33-гадовы Тайгер прыходзіць у сябе пасля аварыі, у якую патрапіў 27 лістапада. Па неафіцыйных дадзеных, жонка гальфіста Элін Нордэгрэн, пазнаўшы аб здрадах, раздрапала мужу твар і пагналася за ім з клюшкай у рукох. Знакаміты спартовец, уцякаючы ад яе, у стане афэкту ня справіўся з кіраваньнем і ўчыніў аварыю поруч сваёй ўласнай хаты. Яго “кадылак” пасьля ўдару аб пажарны гідрант быў адкінуты з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Спартоўца знайшлі ў напаўпрытомным стане.

З тых часоў у СМІ былі апублікаваныя імёны сямі жанчын, у якіх нібы былі любоўныя сувязі з Вудзам. Таблоіды смакуюць падрабязнасці скандалу, прапаноўваюць чытачам інтэрв’ю з палюбоўніцамі Тайгера, на сайтах аб жыцьці знакамітасцей выкладваюцца адкрытыя здымкі сябровак “гальфіста нумар 1″, адзначае NEWSru Israel. Нават самавітыя выданні і тэлеканалы, баючыся страціць сваю аўдыторыю, штодня распавядаюць новыя падрабязнасьці аб асабістым жыцці Вудза, багацьце якога ацэньваецца ў мільярд даляраў.

Нагадаем, што на былой швэцкай мадэлі і акторцы Элін Нордэгрэн ён ажаніўся ў 2004 годзе. У іх двое дзяцей – дзяўчынка і хлопчык. Але гэты шлюб на грані парыву з-за скандалаў з нагоды шматлікіх палюбоўніц Вудза.

Будзем спадзявацца, што сямейныя праблемы ня зруйнуюць кар’еру вядомага гальфіста, і ён найдалей будзе цешыць аматараў сваім майстэрствам.

Сталіца Францыі ператварылася ў гіганцкае поле для гольфу
Здымак з сайту urbangolf.fr

У Парыжы, дый увогуле ў Францыі, набірае папулярнасьць новы від спорту – вулічны гольф (ці як яго яшчэ называюць у сьвеце – urban golf). Яго аматары нават стварылі сваю асацыяцыю пад назовам “19-я лунка”. У традыцыйным гольфе матчы сканчаюцца на 18-й, але ў новым фармаце мяжы правіл моцна рассоўваюцца. Хоць і ў начным гольфе яны таксама ёсць.

Скойп, прэзідэнт асацыяцыі “19-я лунка”, кажа: “Па-першае, мы гуляем паўжорсткімі мячамі. Мы нават адмыслова вырабляем і прадаем іх. Па-другое, мы ня можам расхаджваць па горадзе з клюшкамі ў руках. У Францыі гэта лічыцца зброяй, так што клюшкі мы абавязкова носім у кайстрах. Ну, а па-трэцяе, мы не павінны забываць аб бясьпецы мінакоў.”

Практычна кожную ноч да заўзятых вулічным гальфістаў далучаюцца пачаткоўцы. Бо для таго, каб займацца гэтым спортам, не трэба сяброўства ў элітных клубах. Досыць проста выйсьці на вуліцу пасьля заходу, і на ўсякі выпадак адысьці далей ад вокнаў сваёй кватэры.

Філ Мікельсан заваяваў другі тытул пераможцы этапу WGC-HSBC Champions
Пасьля працяглых і ўпартых «баёў» Філ Мікельсан заваяваў другі тытул пераможцы этапу Чэмпіянату сьвету па гольфе – HSBC Champions, 8 лістапада 2009.

Здарылася гэта, як і ў лістападзе 2007 гаду (сэзон 2008) у Шанхаі. На працягу ўсіх чатырох раўндаў амэрыканец літаральна палымеў на поле Sheshan International GC, вядучы наступ да запаветнага кубку.

Пачаўшы турнір у другой дзясятцы, днём пазьней гальфіст на «паях» з Раянам Мурам і Альвара Кірасам замкнуў тройку наймоцных, прапусціўшы наперад суайчыннікаў – Тайгера Вудза (які працягвае быць World No 1) і Ніка Ўітні.

На старт фінальнага раўнда Мікелсан выйшаў ужо ў рангу аднаасобнага лідэра, маючы перавагу ў два ўдары. Варта адзначыць і жудасную гульню Вудза гэтым разам. Паміж тым апанэнты Філа ня мелі намер здавацца на літасьць пераможцы. І больш усіх Эрні Элс, які апынуўся ў ліку віртуозаў, якія здолелі перапісаць рэкорд поля – 63(-9)! Нажаль, паўднёваафрыканцу не хапіла ўсяго ўдару, каб давесці справу да перагулёўкі. І гэты ўдар сарваўся на васямнаццатай лунцы, калі мяч, воляю лёсу ня стаў затрымлівацца на грыне і апынуўся ў возеры, клапатліва збудаваным дызайнэрам поля Нэйлам Хаварсам з Nelson and Haworth design – адзіны боўгі за раўнд, які і вырашыў у выніку лёс чэмпіёнскага тытулу! 271 удар супраць 272 адпаведна.

Мікелсан ушанаваў калегу за выдатную гульню: «Эрні гуляў проста фантастычна, асабліва ўлічваючы складанасьць поля і падступнасьць грынаў. Я выпрабаваў гэта на сабе, калі быў на валасінку ад «згубы» на 16-й лунцы». Кажучы аб сваёй перамозе, амэрыканец не хаваў сваіх пачуцьцяў: «Узрушаюча! Гэты этап World Golf Championships і так асаблівы для мяне, а тым больш сёлета, бо менавіта тут, у Кітаі я заплянаваў завяршыць свой гульнявы сэзон і адпачыць да канца студзеня будучага гаду. Прыгожы атрымаўся фініш, нічога ня скажаш!».

І прыбытковы: за 17 чэмпіёнскіх «мінусаў» Філ Мікелсан зарабіў больш за чатыры з паловай мільёны даляраў!

Паводле гольфдайджэст.ру

Фота hsbcgolf.com