Мячы
Мячы для гольфу павінныя мець дыямэтр ня меней за 4,27 см. Вага мячоў вар’іруецца ў межах 41-46 грамаў. Паверхня мяча мае ямінкі (dimples). Яны паляпшаюць обцяканьне мяча паветрам у палёце, зніжаюць супраціў паветра і забясьпечваюць вялікую далёкасьць удару. Вытворцы экспэрымэнтуюць з формай і колькасьцю ямінак. Колькасьць ямінак на мячах розных вытворцаў вар’іруецца ад 300 да 500. Правіла кажа: чым больш ямінак, тым вышэй ляціць мяч. У выніку мяч са шматлікімі ямінкамі ляціць занадта высока ў шкоду даўжыні ўдару. Пачатковая хуткасьць мяча пасьля ўдару можа дасягаць 200 км/г.
Пругкасьць мячоў характарызуюцца паказчыкам «кампрэсыі». Яе ўмоўная велічыня вар’іруецца ад 0 да 200. Калі мяч не сьціскаецца пры ўдары, то яго кампрэсыя прынятая роўнай 200; калі ён сціскаецца на 2/10 цалі (5 мм) або больш, то яго кампрэсыя прынятая роўнай 0. Большасьць мячоў маюць кампрэсыю ў межах 80-100, гэта значыць сціскаюцца пры ўдары на 2-3 мм. Калі мячы не адказваюць гэтым патрабаваньням, то іх адносяць да групы нестандартных — назоў на ангельскай мове X-outs.
Па ўнутранай будове мячы могуць складацца з аднаго, двух, трох і больш пластоў-кампанэнтаў.