Урок першы: як трымаць клюшку
Ухоп (хват, грып) — вельмі важны элемент тэхнікі гульні ў гольф. Ад таго, наколькі правільным будзе ўхоп, залежыць ваш удар і магчымасьць яго ўдасканаленьня. Неабходнасьць правільнага ухопу абумоўленая тым, што цягліцы пры ўдары па мячы працуюць на скручваньне, што не ўласціва звычайным рухам чалавека, а таму правільны кантакт рук з клюшкай дазволіць працаваць цягліцам найболей эфэктыўна.

Існуе шэраг відаў ўхопу:
— перакрыцьце (overlap)
— замок (interlock)
— бейсбольны ухоп (baseball grip)
Найболей распаўсюджаны — перакрыцьце, які быў прыведзены да існага выгляду ў пачатку стагоддзя і стаў папулярным дзякуючы Гары Вардану (вялікаму гальфісту пачатку стагоддзя). Клюшку нельга браць, як малаток або як хакейную клюшку, вазьміце яе так, як быццам вы вітаецеся з кімсьці левай рукой (калі вы праўшун). Ручыцы павінныя ўзаемадзейнічаць з клюшкай і адна з адной лёгка і надзейна, забясьпечваючы перпэндыкулярнасьць роўніцы клюшкі ў момант удару.
Пачынаць хватку зручна з левай рукі. Клюшка павінна легчы ў левую ручыцу і натуральна. «Хваставая» частка грыпу ўтрымліваецца фалангамі мезенца. Указальны палец дакранаецца клюшкі сярэдняй фалангай. Вялікі палец правай рукі кладзецца на верхнюю роўніцу грыпу ледзь лявей цэнтру. Лацінская літара «V» правай рукі павінна паказваць прыкладна на правае вуха. Кончыкі вялікага і указальнага пальцаў павінны імкнуцца злучыцца і амаль дакранаюцца адзін аднаго. Мезенец правай рукі ўваходзіць у зачапленьне з указальным пальцам левай. Пальцы абедзьвюх рук павінны абхапляць грып натуральным чынам, працуючы як адзінае цэлае.
Пры правільнай пастаноўцы абедзвюх рук на клюшцы вы павінны бачыць костачкі указальнага і сярэдняга пальцаў на вонкавым боку ручніцы правай рукі. Правая ручніца кладзецца на левую такім чынам, што лінія жыцьця правай ручніцы накрывае вялікі палец левай рукі. Каб правільна разьмясьціць абедзьве рукі на грыпе, вы можаце выкарыстаць наступнае практыкаванне. Размесьціце вашыя рукі так: абедзве лініі «V» павінны быць накіраваныя на ваша правае плячо. Не зьмяняючы гэтай паставы рук зьмесціце іх на клюшку. Праверце паставу вялікага пальца левай рукі, зачапіце указальны палец і мезенец і завяршыце ўхоп, зачыніўшы правую руку.
Працяг наступным разам…