Гольф-турызм – новы накірунак адпачынку ў Ізраілі
Улады Ізраілю накіроўваюць сур’ёзныя інвестыцыі ў развіцьцё гольф-турызму. 760 мільёнаў шекелей (гэта каля $200 мільёнаў) пойдуць на будаўніцтва 16 пляцовак для гольфа міжнароднага ўзроўня, што, па прагнозах, прынясе краіне агульны прыбытак каля 3 мільярдаў шекелей (каля $790 мільёнаў) за 15 гадоў.
У прыватнасці, новы кірунак адпачынку прывядзе да падваеньня сум, якія турысты марнуюць у Ізраілі (у сярэднім ад $1000 да $2000). За апошнія 20 гадоў лік як пляцовак для гольфа, так і гульцоў у сьвеце павялічылася амаль удвая – да 33 тысяч і 55 мільёнаў адпаведна. Сярэднестатыстычны турыст – гулец у гольф марнуе 150-180 эўра ў дзень пры кароткачасовых візітах і 250 эўра ў дзень пры працяглым адпачынку. У 2006 году гольф-турызм у Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы прынёс прамы прыбытак у памеры 2,7 мільярды эўра.
У найблізкія месяцы Міністэрства турызму і Зямельнае кіраванне Ізраілю пачнуць падрыхтоўчыя працы па стварэнні ў краіне індустрыі гольф-турызму. Меркаваныя ўчасткі для будаўніцтва палёў знаходзяцца ў раёне Эйлата, паміж Тэль-Авівам і Іерусалімам, на Мёртвым моры, у Твэрыі і Хадэры.