Капітан Колін Мантгомэры дбае пра перамогу Эўропы у Кубаку Райдэра

Суперніцтва Вудза і Мантгомэры ў Кубку Райдэра доўжыцца ўжо 12 год

Суперніцтва Вудза і Мантгомэры ў Кубку Райдэра доўжыцца ўжо 12 год

Колін Мантгомэры верыць, што Эўропа верне сабе Кубак Райдэра ў Кэльтык Манор (месца сёлетняга турніру) незалежна ад таго, ці будзе за зборную ЗША выступаць Тайгер Вудз.

Нагадаем, што Нумар 1 сусьветнага рэйтынгу ўзяў бестэрміновы адпачынак.

Капітан зборнай Эўропы Мангомэры паведаміў БіБіСі Спорт: “Шмат залежыць ад таго, ці вытсупіць Тайгер, бо ён яшчэ не прайграваў у адзіночным разрадзе. Тым ня менш, калі наша дванаццатка праявіць свой патэнцыал, і да гэтага дадасца падтрымка натоўпу, мы пераможам.”

Мантгомэры перакананы, што Вудз вернецца да гульні хутка, і нягледзячы на тое, што 34-гадовы спартсмэн безумоўна ўзмацніць амэрыканскую каманду, ён жадаў, каб 14-разовы пераможца мэйджараў зноў узяў клюшку ў Ўэльсе.

“Тое, што з ім здарылася, гэта ганьба для нашай іконы спорту. Гэта я кажу як гальфіст гульцу, якім я захапляўся.”

“Яму яшчэ засталося 4 мэйджары, каб зраўняцца (Джэку Ніклаўсу належыць рэкорд у 18 перамогаў на галоўных турнірах), і 5 каб пабіць яго. Ён вернецца і будзе перамагаць, даказвая, што яго запал і амбіцыі нікуды не прадзеліся. І верым у гэта.”

Мантгомэры ў курсе тых цяжкасьцяў, што ёсьць на яго шляху ў працэсе падрыхтоўкі каманды Эўропы да спаборніцтва ў Кэльтык Маноры ў кастрычніку.

Яшчэ ў якасьці гульца шаьляндзец выйграў 23,5 пойнты ў васьмі Кубках Райдэра — трэці эўрапэйскі паказчык за ўвесь час — і быў непераможаным ў адзіночных матчах, аднак ня здолеў кваліфікавацца на сустрэчу ў Валхале з 2008 і не атрымаў ўалдкард ад капітана Ніка Фальда.

Эўропа зазнала паразу 16,5-11,5 ў Кентукі, скончыўшы тым самым сэрыю з трох перамогах у сустрэчах.

Мантгомэры пяць разоў гуляў у камандзе-пераможцы і да таго ж гатовы прасіць парадаў у такіх вялікіх капітанаў як сэр Алекс Фэргюсан з Манчэстэр Юнайтэд ды Гарэт Эдвардз (легенда Валійскага зьвязу рэгбі).

“Шмат узвалена цяпер на маі плечы, і я зраблю ўсё магчымае. І калі ў выніку мы пераможам, зазнаем паразу або нічыю, мне ня будзе чаго саромецца”, — сказаў Колін Мангомэры.

Паводле БіБіСі Спорт