PGA тур: The Barclays
Месца: Liberty National Golf Club, штат Ню-Джэрзі
Пераможца: Хіт Слокум
Прызавы фонд: $ 7,500,000
Пераможцу: $ 1,350,000
Слокум выходзіў на поле Liberty National, займаючы 124-е месца ў рэйтынгу FedEx Сup, а вось пакінуў яго ў нядзелю 30 жніўня ўжо на трэцім месцы і з мільёнам 350 тысячамі даляраў за першае месца. 35-гадовы гальфіст здабыў сваю трэцюю перамогу ў Туры.
Літаральна на апошняй лунцы яму атрымалася абыйсці і Тайгера Вудза, і Падрайга Харынгтона, і Эрні Элса. Слокум, маючы ігал, тры бёрдзі і адзін боўгі, забіў 7-мэтровы пат на пар, а вось Вудз, адстаючы на ўдар, прамахнуўся і не зрабіў бёрдзі, які дазволіў бы яму патрапіць у перагулёўку. Тая жа доля спасьцігла на 18-й і Стыва Стрыкера. Эрні Элс хоць і скончыў дзень без адзінага боўгі, але гэтага яму не хапіла, каб стаць лепшым.
Паводле GolfDigest