Tag Heuer у сваёй рэкляме адмовіцца ад вобраза Тайгера Вудза

tag-heuer-watches Швайцарскі вытворца элітных гадзіньнікаў Tag Heuer абвесьціў аб намеры адмовіцца ад паслугаў Тайгера Вудза ў рэклямнай кампаніі. Як паведамляе мясцовая газэта Le Matin, прыводзячы словы аднаго з кіраўнікоў Жана-Крыстофа Бабіна, гэты крок кампаніі зьвязаны з “апошнімі падзеямі” вакол вядомага спартоўца.

Паводле Le Matin, Tag Heuer тым ня менш працягне падтрымліваць дабрачынную фундацыю Вудза, але для прасоўваньня сваіх тавараў на амэрыканскім рынку будзе выкарыстоўваць іншую вядомую асобу, такую як Леанарда Ды Капрыё.

Гэта ўжо трэці спонсар, які дыстанцыянаваўся ад гальфіста. У той жа час Nike, найвялікшы спонсар Тайгера, заявіў, што працягне і найдалей сваё супрацоўніцтва з №1 у сьвеце гольфу.