Ён абяцаў вярнуцца

wood_return_speachПраз некалькі месяцаў добраахвотнага пустэльніцтва Тайгер Вудз нарэшце паўстаў перад публікай.

Праўда адбылося гэта не на этапе Чэмпіянату сьвету – Accenture Match Play Championship, пра што прыхільнікі гальфіста марылі вось ужо некалькі тыдняў – з таго моманту, як у прэсу пратачыліся падобныя здагадкі, а на адмысловай канферэнцыі, якая адбылася напрыканцы лютага і на якой прысутнічалі толькі некалькі сяброў, чальцоў сям’і і прадстаўнікоў СМІ.

Паводле заяўленага раней рэгляманту, лідар сусьветнага гольфу выйшаў «у сьвет» не для таго, каб адказваць на далікатныя (і ня вельмі) пытаньні, а, каб публічна перапрасіць.

У клабхаусе клюба TPC Sawgrass у Фларыдзе Тайгер прасіў прабачэнні ў жонкі Элін, сяброў, прыхільнікаў і дзелавых партнёраў за «безадказнае і нявартае» паводзіны. Вудз сказаў, што ня справіўся са спакусамі, якія яго атачалі, у выніку і ён, і яго блізкія апынуліся ў эпіцэнтры гучнага сэксуальнага скандалу, у які перарасла сямейная сварка. Пры гэтым гальфіст папрасіў (у чарговы раз) прадстаўнікоў прэсы пакінуць у супакоі яго сям’ю, бо шлюбная навернасьць датычыцца мужа і жонкі, а ніяк ня трэціх асобаў. І ужо цалкам недапушчальна браць «у аблогу» падрыхтоўчую школу, у якой вучыцца дачка Тайгера. Дарэчы, на сваім афіцыйным сайце Тайгер і Элін змушаныя былі прынесці выбачэньні і бацькам тых дзетак, якія вучацца разам з Сэм Алексіс, за дастаўленыя журналістамі хваляваньні.

У фінале свайго кароткага выступу Вудз паабяцаў, што вернецца ў гульню, але адбудзецца гэта тады, калі ён зможа вярнуць давер навакольных: «Цяпер мне так патрэбная ваша дапамога, і я вельмі спадзяюся, што ў вашых сэрцах яшчэ знойдзецца месца, каб паверыць у мяне зноў». Пасьля гэтых слоў Тайгер апынуўся ў абдымках сваёй мамы Культыды, дзе дазволіў сабе даць волю слёзам.
Пасьля гэтага зьяўленьня на публіцы, па паведамленьнях некаторых выданьняў, спартовец вярнуўся ў рэабілітацыйную клініку, каб працягнуць курс лячэння ад сэксуальнай залежнасьці.

Застаецца дадаць, што вяртанне Вудза з нецярпеньнем чакаюць ня толькі праўдзівыя аматары гольфа, але і яго апанэнты. Так, адзін з вядучых гульцоў – Філ Мікельсан – сказаў сцісла і ясна: «Мне нецікава быць лепшым без Тайгера». Горача абараняе сябра і Марк О’Міра: «Няўжо Тайгер стаў меней паважаны, чым хто-небудзь іншы? І гольф, які ён дэманструе, гэта пышная гульня для ўсіх нас, не ці так?». А Джон Дэлі заявіў, што заўсёды гатовы дапамагчы, бо ў «амурна-сямейных справах» ён вядомы дока: «Калі хто і можа параіць, як быць у такой сітуацыі, так гэта – я».

Паводле гольфдайджэст.ру