Тайгер Вудз апынуўся ў сярэдзіне скандалу

tiger-woods “Найбагацейшы спартовец планеты ўтрымоўваў семярых палюбоўніц” — такімі загалоўкамі апошнія тыдні поўняцца заходнія СМІ, якія зьвяртаюцца да скандалу вакол меркаванага разводу найбагацейшага спартоўца ў сьвеце — гальфіста Тайгера Вудза. Скандал быў справакаваны публікацыяй інфармацыі аб яго шматлікіх шлюбных здрадах.

У цяперашні час 33-гадовы Тайгер прыходзіць у сябе пасля аварыі, у якую патрапіў 27 лістапада. Па неафіцыйных дадзеных, жонка гальфіста Элін Нордэгрэн, пазнаўшы аб здрадах, раздрапала мужу твар і пагналася за ім з клюшкай у рукох. Знакаміты спартовец, уцякаючы ад яе, у стане афэкту ня справіўся з кіраваньнем і ўчыніў аварыю поруч сваёй ўласнай хаты. Яго “кадылак” пасьля ўдару аб пажарны гідрант быў адкінуты з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Спартоўца знайшлі ў напаўпрытомным стане.

З тых часоў у СМІ былі апублікаваныя імёны сямі жанчын, у якіх нібы былі любоўныя сувязі з Вудзам. Таблоіды смакуюць падрабязнасці скандалу, прапаноўваюць чытачам інтэрв’ю з палюбоўніцамі Тайгера, на сайтах аб жыцьці знакамітасцей выкладваюцца адкрытыя здымкі сябровак “гальфіста нумар 1″, адзначае NEWSru Israel. Нават самавітыя выданні і тэлеканалы, баючыся страціць сваю аўдыторыю, штодня распавядаюць новыя падрабязнасьці аб асабістым жыцці Вудза, багацьце якога ацэньваецца ў мільярд даляраў.

Нагадаем, што на былой швэцкай мадэлі і акторцы Элін Нордэгрэн ён ажаніўся ў 2004 годзе. У іх двое дзяцей – дзяўчынка і хлопчык. Але гэты шлюб на грані парыву з-за скандалаў з нагоды шматлікіх палюбоўніц Вудза.

Будзем спадзявацца, што сямейныя праблемы ня зруйнуюць кар’еру вядомага гальфіста, і ён найдалей будзе цешыць аматараў сваім майстэрствам.