Правілы гульні

complete-office-golfРухомыя перашкоды (напрыклад партфель, смецьцевае вядро і т.п.) могуць быць ссунутыя ў любой частцы гольф-паля. Калі мяч пры гэтым зьмяніў становішча, яно павінна быць адноўленае бяз штрафу.

Да нерухомых перашкодаў адносяцца ўсе прадметы офіснай мэблі, уключаючы сталы, крэслы, стулы і т.п. Калі нерухомая перашкода (напрыклад, стол) мяшае вашай гульнявой стойцы або сўінгу, мяч можа быць укінуты бяз штрафу ў межах даўжыні 1 клюшкі ад найбліжэйшай кропкі, вольнай ад уплыву перашкоды, але не бліжэй да лункі. Уплыў перашкоды на лінію вашага ўдару не зьяўляецца падставай для палягчэньня становішча ў любой кропцы поля.

Межамі поля, як правіла, зьяўляюцца сьцены офісу. Пры гэтым дотык сьцяны мячом разглядаецца як трапленьне за межы поля, т.б. неабходна са штрафам у 1 удар згуляць «новы» мяч з таго месца, адкуль быў згуляны апошні ўдар (страта і ўдару, і адлегласьці).

Ударам лічыцца любы дотык мяча клюшкай. Калі лік удараў на лунцы дасягае 6, дадаецца адзін удар да 7, і гульня на лунцы лічыцца завершанай.