Правілы гульні

complete-office-golfРухомыя перашкоды (напрыклад партфель, смецьцевае вядро і т.п.) могуць быць ссунутыя ў любой частцы гольф-паля. Калі мяч пры гэтым зьмяніў становішча, яно павінна быць адноўленае бяз штрафу.

Да нерухомых перашкодаў адносяцца ўсе прадметы офіснай мэблі, уключаючы сталы, крэслы, стулы і т.п. Калі нерухомая перашкода (напрыклад, стол) мяшае вашай гульнявой стойцы або сўінгу, мяч можа быць укінуты бяз штрафу ў межах даўжыні 1 клюшкі ад найбліжэйшай кропкі, вольнай ад уплыву перашкоды, але не бліжэй да лункі. Уплыў перашкоды на лінію вашага ўдару не зьяўляецца падставай для палягчэньня становішча ў любой кропцы поля. [→]

Тэрміналёгія

office_golfГэты падзел утрымлівае трактоўку толькі тых тэрмінаў, дзе маеюць істотнае адрозьненьне ад тэрміналёгіі «вялікага гольфу». Сярод іх:

Пляцоўка ці — стартавая пазыцыя ў адносінах да лункі, пазначаная двума «ці»-маркерамі, або круг дыяметрам 30 см, адкуль павінен быць выкананы першы ўдар.
Патынг-грын — у офіс-гольфе замяняе сабой фэрвэй і раф. Усе ўдары пасьля першага гуляюцца па правілах гульні на «патынг-грыне» вялікага гольфу. [→]

Уводзіны ў офісны гольф

glenlivet-office-golfОфіс-гольф уяўляе сабой разнавіднасьць гольфу, створаную для падтрыманьня духу гульні ўва ўмовах міжсэзоньня. Адпаведна ўва ўсіх выпадках, дзе яўна не паказана, дзейнічаюць поўныя правілы «вялікага» гольфу, зацьверджаныя Старадаўнім Каралеўскім Гольф Клубам Сьв. Эндру і Асацыяцыяй гольфу Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Поле для офіснага гольфу

У якасці прыкладу прыводзім план поля ў кампаніі IMA. Мал. golf.ru
ima_office_golf

Сьпіс гольфінвентару

Вілачка дзеля раўнаваньня дывотаў

Вілачка дзеля раўнаваньня дывотаў

Экіпіроўка:
— мячы (ball)
— клюшкі (сlubs)
— маркеры для мячоў (ball markers)
— ці (tee)
— бэг (golf bag)
— гольфамабіль (golf cart)
— ручнікі (towels)
— футарал для галовак клюшак (сlubhead covers)
— іншыя дапаможныя прыстасаваньні (other aids)

Адзеньне:
— пальчаткі (gloves)
— абутак (shoes)

Офіс-гольф

Боб Хоўп гуляе ў гольф ў Авальным кабінэце

Боб Хоўп гуляе ў гольф ў Авальным кабінэце

Турніры па офісным гольфе — гэта выдатная магчымасьць узгадаць аб гольфе позьняй восеньню ці ўзімку. Папярэднія спаборніцтвы стартуюць звычайна 1 лістапада. Фінал праводзіцца ўвесну.

Неабходна мець патэр, мяч і лунку. У некаторых варыянтах турніраў яе можа замяняць шклянка — калі ваш мяч стукнуўся аб шклянку, трапленьне залічваецца. Больш правільна — скарыстацца «пялёсткавай» лункай (прыкладна $10), у апошні час іх лёгка купіць у гольф-клюбах.

Тамака ж можна купіць патэр і мячы. Часам яны ёсьць і ў спартовых крамах. Увесь набор каштуе звычайна ня больш за $100.

Што адбываецца з мячамі падчас гульні?

playing golfПры першым удары мяч бяруць рукой і ставяць на адмысловы маленечкі слупок на вышыні 0,5-1,5 см ад зямлі. Мяч, які ўляцеў, трэба знайсьці не даўжэй, чым за пяць хвілін, і біць па ім з таго становішча, у якім ён апынуўся — чапаць нельга. Калі мяч ня знойдзены, то працягваюць гульню новым мячом, запісваючы за страту штрафное ачко. Зьмешчаны ў цяжкім становішчы мяч, які, напрыклад, упаў ушчыльную да ствала дрэва, можна абвясьціць «ня граным», і ўкінуць паблізу – адвесці руку ў бок на вышыню пляча і выпусціць на зямлю. [→]

Wiffle balls

wiffle_ballsПолыя трэніравальныя мячы з адтулінамі. Завуцца «wiffle balls», па назове фірмы Wiffle Ball Inc., якой належыць гандлёвая марка. Яны значна лягчэй гульнявых мячоў, а далёкасьць палёту істотна менш — яны ляцяць усяго на 10-20 мэтраў.

Аднаслаёвыя трэніравальныя мячы

1_layer_practice_ballАднаслаёвыя трэніравальныя мячы (practice balls) складаюцца з аднастайнага матэрыялу. Дзякуючы невысокаму кошту яны выдатна падыходзяць для адпрацоўкі рухаў пачаткоўцаў. Яны могуць важыць у два-чатыры разы менш, чым апісаныя вышэй гульнявыя мячы, пры гэтым і далёкасьць палёту ў іх у два-тры разы менш.

Чатырохслаёвыя мячы

4_layer_ballЧатырохслаёвыя мячы зьяўляюцца навейшай разнавіднасьцю трохслаёвых мячоў. У поўнай меры іх уласьцівасьці могуць быць ацэненыя і выкарыстаныя прафэсіяналамі. Паміж аплёткай і абалонкай у мячоў маецца прамежкавы пласт.