Кароткі слоўнік

Айран, “жалязяка” (iron) – клюшка з плоскім гакам. Стандартны набор айранаў уключае ў сябе клюшкі з нумарамі з 3-га па 9-ы, а таксама пітчынг-ведж і сэнд-ведж.

Альбатрос (albatross) – колькасьць удараў на адной лунцы, на тры ўдары меньш, чым пар (гл. ніжэй) гэтай лункі (на лунках пар-5).

Бакавая водная перашкода (lateral water hazard) – перашкода, пазначаная чырвонымі калкамі.

Бёрдзі (birdie) – колькасьць удараў на адной лунцы на адзін меньш, чым пар.

Боўгі (bogey) – колькасьць удараў на адной лунцы на адзін больш, чым пар.

Брэйк (break) – адмыслова зроблены нахіл грыну, дзякуючы якому мяч пры ўдары адхіляецца ў бок.

Бункер (bunker, sand trap) – пяшчаная пастка, адмыслова зробленая на поле, каб ускладніць задачу гульцу. Бункеры могуць быць разьмешчаныя на фэрвэях або побач з грынамі.

Бэг (bag) – кайстра для клюшак.

Вуд, “дзеравяка” (wood) – клюшка з вялікай галоўкай. Чым больш нумар клюшкі, тым карацей дзяржальня і больш кут нахілу ўдарнай паверхні. Звычайна ў бэзе гульца тры вуды – № 1 (драйвэр), № 3 і № 5. Аднак шматлікія гальфісты, якім гульня вудамі даецца лягчэй, чым айронами, носяць з сабой і № 7, № 9 і г.д.

Грын (green) – участак з самой кароткай травой непасрэдна вакол лункі.

Грып (grip) – гумовае або скураное пакрыцьцё дзяржальні клюшкі.

Дывот (divot) – кавалак дзірвана, выбіты пры ўдары.

Драйв (drive) – удар драйвэрам.

Драйвэр (driver) – (таксама “вуд нумар 1″) – клюшка для самага далёкага ўдару, якая мае найменшы вугал нахілу галоўкі і самую доўгую ручку.

Дро (draw) – удар, пры якім мяч вылятае прама, але ў канцы малаважна адхіляецца налева (для гульца з правабаковай стойкай).

Ігал (eagle) – колькасьць удараў на адной лунцы на 2 удару меньш, чым пар гэтай лункі.

Кар (car, buggy) – невялікі электрычны або бэнзынавы аўтамабіль для руху па полі.

Каўнер, “колар” (collar) – участак поля вакол грыну, пастрыжаны карацей фэрвэя, але вышэй грыну.

Кэддзи (caddy) – памагаты гульца, які носіць яго клюшкі і мае права даваць яму парады па ходзе гульні.

Лунка (hole) – 1) паглыбленне ў грыне, у якое заганяецца мяч; 2) цалкам адно гульнявое поле ад ці да грыну ўлучна.

Маркер (marker) – 1) кружок, які адзначае палажэньне мяча на грыне; 2) лічыльнік, суддзя, што лічыць удары гульца.

Маршал (marshal) – афіцыйная асоба на поле, якая сачыць за хуткасьцю гульцоў і прытрымліваньні імі этыкету.

Матч (match play) – матчавая гульня. Адзін з двух асноўных відаў спаборніцтваў у гольфе, пры якім вынік падлічваецца асобна на кожнай лунцы, а перамагае гальфіст, які выйграў больш лунак.

Падвойны (патройны, чацьвярны) боўгі (double, triple, quadruple b.) – колькасьць удараў на адной лунцы на два (тры, чатыры) больш, чым пар.

Пар (par) – умоўны нарматыў, які стала выкарыстоўваецца для падліку выніку і адзнакі ўзроўня гульцоў. Пар – гэта колькасьць удараў, якую гальфіст павінен зьдзейсьніць на адной лунцы або на ўсім полі пры ўдалай гульні. Пар адной лункі вызначаецца так: лічыцца, што калі адлегласць ад ці да грыну ня больш 200 мэтраў, гулец павінен патрапіць на грын адным ударам, калі яно ня больш 400 мэтраў – двума ўдарамі, а калі больш – то трыма ўдарамі. Калі мяч патрапіў на грын, добрым вынікам лічыцца трапленьне ў лунку з двух удараў. Такім чынам, першы тып лунак будзе звацца “пар 3″, другі – “пар 4″, а трэці – “пар 5″. Сума параў усіх лунак і складае агульны пар поля (як правіла, роўны 72 для стандартнага поля ў 18 лунак). Зразумела, што гулец можа паказаць вынік і вышэй, і ніжэй пару. Адпаведна, яго вынік будзе мець знак “+” або “-”. Напрыклад, калі гулец на лунцы даўжынёй 150 мэтраў (”пар 3″) зрабіў 5 удараў, то яго вынік можна назваць “плюс 2″.

Памешка (obstruction) – прадмет, які замінае гульцу выканаць удар, які не павінен знаходзіцца на поле па задуме архітэктара. У адпаведнасці з правіламі гулец мае права прыбраць памешку, якая яму замінае, або перанесьці мяч у іншую кропку.

Пат (putt) – ўдар, выкананы на грын, калі мяч коціцца.

Патэр (putter) – клюшка для пата.

ПГА (PGA) – Асацыяцыя прафэсыйных гальфістаў, якая аб’ядноўвае інструктараў (клюбных прафэсыяналаў) і гальфістаў, сталых гульцоў у Туры (турнірных прафэсіяналаў). ПГА існуюць ува ўсіх краінах, якія развіваюць гольф.

Перашкода (hazard) – элемент гульнявога поля, адмыслова збудаваны або наўмысна пакінуты на ім (бункер, водная перашкода), каб абцяжарыць гульню.

Пітч (pitch) – недалёкі ўдар з высокай траекторыяй, пасьля якога мяч амаль ня коціцца.

Пітчынг-вэдж (pitching wedge, PW) – клюшка-айран, наступная ў наборы пасьля нумару 9.

Прамая водная перашкода (regular water hazard) – перашкода, пазначаная жоўтымі калкамі.

Прафэсыйны тур (PGA Tour) – цыкл прафэсыйных спаборніцтваў, якія праходзяць на працягу году. Гольф – адзіны від спорту, дзе існуе не адзін (як, напрыклад, у тэнісе), а некалькі прафэсійных Тураў. Самыя вялікія сярод іх: мужчынскія – амэрыканскі (часам яго завуць проста Турам), Эўрапэйскі, аўстрала-азіяцкі; жаночыя – амэрыканскі і эўрапэйскі. Акрамя іх, існуюць Туры для вэтэранаў і маладых гульцоў.

Пул (pull) – удар, пры якім мяч вылятае лявей мэты (для гульца з правабаковай стойкай).

Пуш (push) – удар, пасьля якога мяч вылятае правей мэты (для гульца з левабаковай стойкай).

Раф (rough) – участак высокай травы, адмыслова пакінутай па баках ад фэрвэя. Мяч, які трапіць у раф, значна цяжэй выбіць.

Сўінг (swing) – асноўны рух удару ўсімі клюшкамі, акрамя патэру. Свінг складаецца з адвядзеньня клюшкі (замаху), руху ўніз, непасрэдна ўдару і завяршэньня.

Слайс (slice) – удар, пры якім мяч вылятае прама, але пасьля гэтага значна адхіляецца направа (для гульца з правабаковай стойкай).

Сэнд-вэдж (sand wedge, SW) – клюшка-айран, наступная ў наборы пасля пітчынг-вэджу. Часьцей выкарыстоўваецца для выбіваньня мяча з бункераў.

Ці (tee) – 1) падстаўка з дрэва або плястмасы, на якую дазваляецца ставіць мяч, каб выканаць першы ўдар на кожнай лунцы; 2) пляцоўка на поле (звычайна прыпаднятая), адкуль пачынаецца гульня на кожнай лунцы.

Фэрвэй (fairway) – участак з травой сярэдняй даўжыні, які займае вялікую частку гульнявога поля паміж ці і грынам.

Фэйд (fade) – удар, пры якім мяч вылятае прама, але ў канцы малаважна адхіляецца ўправа (для гульца з правабаковай стойкай).

Хук (hook) – удар, пры якім мяч вылятае прама, але пасьля гэтага значна адхіляецца улева (для гульца з правабаковай стойкай).

Шэнк (shank) – удар “пяткай” клюшкі, пасьля якога мяч ляціць у бок.

Чып (chip) – невысокі кароткі ўдар, пасьля якога мяч пракатваецца адносна вялікую адлегласьць; звычайна ўжываецца пры гульні ў непасрэднай блізкасьці ад грыну.