basics

Што такое гольф?

golf-historyГольф — гэта старажытная гульня, пры якой мяч заганяўся драўлянай клюшкай або кійком у лунку. У правобраз гольфа гулялі мусіць ува ўсіх краінах, дзе было нешта, што нагадвае траўнік (пастухі на пашах), а таму шматлікія краіны прыпісваюць сабе факт нараджэньня гульні ў гольф.

Першае жа пісьмовае згадваньне аб гольфе, якое прынята лічыць пачаткам афіцыйнай гісторыі гульні, адносіцца да 1457 году. Менавіта тады шатлядскі кароль Джэймс забараніў гульню ў гольф, паколькі дзеля яе яго салдаты грэбавалі асноўным абавязкам – трэніроўкамі ў стральбе з лука. Забарона была выяўленая ў пастанове парляманту Шатляндыі.

Прынцыпы гульні

golf-ball-cup-fullПры гульні ў гольф неабходна запомніць тры галоўныя прынцыпы:

— Гуляй на полі, як яно ёсьць.
— Гуляй мяч, як ён лёг.
— І калі ні тое, ні іншае немагчыма, паступай па справядлівасьці.

Якія правілы гульні?

hs-golfЗ імі можна азнаёміцца ў разьдзеле «Правілы». Асноўныя тэрміны можна паглядзець у разьдзеле «Слоўнік».

Урок першы: як трымаць клюшку

Ухоп (хват, грып) — вельмі важны элемент тэхнікі гульні ў гольф. Ад таго, наколькі правільным будзе ўхоп, залежыць ваш удар і магчымасьць яго ўдасканаленьня. Неабходнасьць правільнага ухопу абумоўленая тым, што цягліцы пры ўдары па мячы працуюць на скручваньне, што не ўласціва звычайным рухам чалавека, а таму правільны кантакт рук з клюшкай дазволіць працаваць цягліцам найболей эфэктыўна. [→]