golf club

Ці можна самому пабудаваць поле для гольфа?

golf-pebble-beachishНаўрад ці. Поле гэта складаны комплекс будынкаў, у першую чаргу дрэнаж, адмысловы рэльеф і падтрыманне траўнікаў у належным стане. Усё гэта не пад сілу аднаму чалавеку. Для самага простага поля для гульні ў «пітч-энд-пат» неабходна дзесьці тры гектары зямлі і 100 000 даляраў. Для «поўнафарматнага» поля і клюба неабходна ўжо каля 100 гектараў і некалькі мільёнаў. Хоць, бывае, будуюць і за меньшыя грошы.

Самастойна можна пабудаваць толькі трэніравальную пляцоўку для патынгу. Для гэтага досыць мець каля 50 квадратных мэтраў (паўсоткі). Улічыце, што вышыня травы павінна быць 4 мм, яе здольная забясьпечыць далёка ня кожная газонакасілка.

У зачыненых памяшканьнях можна пабудаваць пляцоўку для міні-гольфа (той жа патынг).

Дзе можна пачаць гуляць і трэніравацца?

european-centre-golf-clubПа кансультацыю неабходна зьвярнуцца ў гольф-клюб. Магчымым варыянтам таксама з’яўляюцца сымулятары гольфа.

Бліжэйшы да Менску гольф клюб — European Centre Golf club (golfclub.lt), які знаходзіцца ля Вільні (26-ы кілямэтр трасы на Малентай).

Гольф-турызм – новы накірунак адпачынку ў Ізраілі

israel-golf Улады Ізраілю накіроўваюць сур’ёзныя інвестыцыі ў развіцьцё гольф-турызму. 760 мільёнаў шекелей (гэта каля $200 мільёнаў) пойдуць на будаўніцтва 16 пляцовак для гольфа міжнароднага ўзроўня, што, па прагнозах, прынясе краіне агульны прыбытак каля 3 мільярдаў шекелей (каля $790 мільёнаў) за 15 гадоў. [→]

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft office 2010