Рогэ расчараваны паводзінамі Вудза
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Жак Рогэ прызнаўся, што расчараваны паводзінамі знакамітага амэрыканскага гальфіста Тайгера Вудза, паведамляе “РІА Навіны”.
— Я расчараваны. Мы просім спартоўцаў быць мадэльлю для моладзі, чаго нельга сказаць аб сітуацыі з Вудзам, — заявіў Рогэ. Спартовец такога ўзроўня павінен ведать, што яго асабістае жыцьцё непарыўна зьвязанае з прафэсыйным. [→]