Phil Mickelson

Філ Мікельсан заваяваў другі тытул пераможцы этапу WGC-HSBC Champions

P.Mickelson - World Golf Championship 2009Пасьля працяглых і ўпартых «баёў» Філ Мікельсан заваяваў другі тытул пераможцы этапу Чэмпіянату сьвету па гольфе – HSBC Champions, 8 лістапада 2009.

Здарылася гэта, як і ў лістападзе 2007 гаду (сэзон 2008) у Шанхаі. На працягу ўсіх чатырох раўндаў амэрыканец літаральна палымеў на поле Sheshan International GC, вядучы наступ да запаветнага кубку.

Пачаўшы турнір у другой дзясятцы, днём пазьней гальфіст на «паях» з Раянам Мурам і Альвара Кірасам замкнуў тройку наймоцных, прапусціўшы наперад суайчыннікаў – Тайгера Вудза (які працягвае быць World No 1) і Ніка Ўітні. [→]

Ён абяцаў вярнуцца

wood_return_speachПраз некалькі месяцаў добраахвотнага пустэльніцтва Тайгер Вудз нарэшце паўстаў перад публікай.

Праўда адбылося гэта не на этапе Чэмпіянату сьвету – Accenture Match Play Championship, пра што прыхільнікі гальфіста марылі вось ужо некалькі тыдняў – з таго моманту, як у прэсу пратачыліся падобныя здагадкі, а на адмысловай канферэнцыі, якая адбылася напрыканцы лютага і на якой прысутнічалі толькі некалькі сяброў, чальцоў сям’і і прадстаўнікоў СМІ. [→]