Гольф » sand wedge

Клюшкі
Колькасьць і характарыстыкі клюшак вызначаюцца правіламі гольфу. У адпаведнасьці з гэтымі правіламі гулец можа ўзяць з сабой ня больш за 14 клюшак. Кожная клюшка прызначаная для выканання свайго спэцыфічнага ўдару. Клюшкі можна падзяліць на групы. Першыя ўдары павінны забяспечыць палёт мяча на максымальную адлегласьць, для гэтага выкарыстоўваюцца клюшкі групы «wood» (вуды). Пераклад назову з ангельскай мовы кажа, што гэтыя клюшкі маюць драўляныя галоўкі, хоць галоўкі сучасных клюшак у асноўным вырабляюцца з мэталічных сплаваў на аснове тытану.

Наступныя ўдары павінны забясьпечыць палёт мяча на розныя адлегласьці, у залежнасьці ад паставы мяча адносна лункі. Для гэтага служаць клюшкі групы «iron» (айраны). Зь перакладу разумела, што галоўкі клюшак вырабленыя з мэталу.

Пры гэтым для ўдараў з высокай траекторыяй палёту мяча, калі трэба забясьпечыць максымальную дакладнасьць, а адлегласьць невялікая, выкарыстоўваюць клюшку pitching wedge (пітчынг вэдж). Пераклад назову — «клін» — кажа аб тым, што галоўка клюшкі пры ўдары паднімае мяч уверх. Вугал нахілу ўдарнай паверхні ў гэтых клюшак можа дасягаць 50-60 градусаў. Для ўдару з бункера зь пяском служыць клюшка sand wedge (пясочны вэдж). Яна мае ўцяжараную падэшву і адмысловую форму, каб не захрасаць у пяску, а як бы праходзіць праз яго, бо мяч з бункера заўсёды выбіваецца зь пяском.

Апошнім ударам гулец коціць мяч па траве, каб патрапіць у лунку. Для гэтага служыць клюшка putter (патэр). Назоў утвораны ад слова «put» (укладваць).

Унізе ў клюшкі знаходзіцца галоўка (club), зьверху знаходзіцца пакрытая гумай або скурай дзяржальня — грып (grip), іх злучае стрыжань (шафт, shaft), які вырабляецца з мэталу, вуглеплястыку або алюмінію.