Tiger Woods

Філ Мікельсан заваяваў другі тытул пераможцы этапу WGC-HSBC Champions

P.Mickelson - World Golf Championship 2009Пасьля працяглых і ўпартых «баёў» Філ Мікельсан заваяваў другі тытул пераможцы этапу Чэмпіянату сьвету па гольфе – HSBC Champions, 8 лістапада 2009.

Здарылася гэта, як і ў лістападзе 2007 гаду (сэзон 2008) у Шанхаі. На працягу ўсіх чатырох раўндаў амэрыканец літаральна палымеў на поле Sheshan International GC, вядучы наступ да запаветнага кубку.

Пачаўшы турнір у другой дзясятцы, днём пазьней гальфіст на «паях» з Раянам Мурам і Альвара Кірасам замкнуў тройку наймоцных, прапусціўшы наперад суайчыннікаў – Тайгера Вудза (які працягвае быць World No 1) і Ніка Ўітні. [→]

Тайгер Вудз апынуўся ў сярэдзіне скандалу

tiger-woods “Найбагацейшы спартовец планеты ўтрымоўваў семярых палюбоўніц” — такімі загалоўкамі апошнія тыдні поўняцца заходнія СМІ, якія зьвяртаюцца да скандалу вакол меркаванага разводу найбагацейшага спартоўца ў сьвеце — гальфіста Тайгера Вудза. Скандал быў справакаваны публікацыяй інфармацыі аб яго шматлікіх шлюбных здрадах.

У цяперашні час 33-гадовы Тайгер прыходзіць у сябе пасля аварыі, у якую патрапіў 27 лістапада. Па неафіцыйных дадзеных, жонка гальфіста Элін Нордэгрэн, пазнаўшы аб здрадах, раздрапала мужу твар і пагналася за ім з клюшкай у рукох. Знакаміты спартовец, уцякаючы ад яе, у стане афэкту ня справіўся з кіраваньнем і ўчыніў аварыю поруч сваёй ўласнай хаты. [→]

Tag Heuer у сваёй рэкляме адмовіцца ад вобраза Тайгера Вудза

tag-heuer-watches Швайцарскі вытворца элітных гадзіньнікаў Tag Heuer абвесьціў аб намеры адмовіцца ад паслугаў Тайгера Вудза ў рэклямнай кампаніі. Як паведамляе мясцовая газэта Le Matin, прыводзячы словы аднаго з кіраўнікоў Жана-Крыстофа Бабіна, гэты крок кампаніі зьвязаны з “апошнімі падзеямі” вакол вядомага спартоўца. [→]

Тайгер Вудз стаў уладальнікам узнагароды PGA туру у намінацыі “гулец году”

Вудс абышоў Лэйшмана у барацьбе за трафэй чэмпіянату BMW ў верасьні

Вудс абышоў Лэйшмана у барацьбе за трафэй чэмпіянату BMW ў верасьні

Тайгер Вудз у быў названы PGA Tour гульцом 2009 году. Такім чынам ён у 10-ты раз стаў уладальнікам узнагароды лепшаму гульцу, якая прысуджаецца па выніках галасаваньня прафэсіяналаў туру.

33-гадовы спартовец выйграў шэсьць з 17 турніраў, у якіх ён прыняў удзел пасьля акрыяньня ад атрыманай траўмы калена, у яго скарбонцы таксама тры месцы ў топ-10.

Першы номер у сьвеце гольфу вырашыў зрабіць перапынак у сваёй кар’еры, каб паспрабаваць выратаваць свой шлюб пасьля прызнаньня ў нявернасьці. [→]

Рогэ расчараваны паводзінамі Вудза

JacquesRogge Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Жак Рогэ прызнаўся, што расчараваны паводзінамі знакамітага амэрыканскага гальфіста Тайгера Вудза, паведамляе “РІА Навіны”.

— Я расчараваны. Мы просім спартоўцаў быць мадэльлю для моладзі, чаго нельга сказаць аб сітуацыі з Вудзам, — заявіў Рогэ. Спартовец такога ўзроўня павінен ведать, што яго асабістае жыцьцё непарыўна зьвязанае з прафэсыйным. [→]

Капітан Колін Мантгомэры дбае пра перамогу Эўропы у Кубаку Райдэра

Суперніцтва Вудза і Мантгомэры ў Кубку Райдэра доўжыцца ўжо 12 год

Суперніцтва Вудза і Мантгомэры ў Кубку Райдэра доўжыцца ўжо 12 год

Колін Мантгомэры верыць, што Эўропа верне сабе Кубак Райдэра ў Кэльтык Манор (месца сёлетняга турніру) незалежна ад таго, ці будзе за зборную ЗША выступаць Тайгер Вудз.

Нагадаем, што Нумар 1 сусьветнага рэйтынгу ўзяў бестэрміновы адпачынак.

Капітан зборнай Эўропы Мангомэры паведаміў БіБіСі Спорт: “Шмат залежыць ад таго, ці вытсупіць Тайгер, бо ён яшчэ не прайграваў у адзіночным разрадзе. Тым ня менш, калі наша дванаццатка праявіць свой патэнцыал, і да гэтага дадасца падтрымка натоўпу, мы пераможам.” [→]

Ён абяцаў вярнуцца

wood_return_speachПраз некалькі месяцаў добраахвотнага пустэльніцтва Тайгер Вудз нарэшце паўстаў перад публікай.

Праўда адбылося гэта не на этапе Чэмпіянату сьвету – Accenture Match Play Championship, пра што прыхільнікі гальфіста марылі вось ужо некалькі тыдняў – з таго моманту, як у прэсу пратачыліся падобныя здагадкі, а на адмысловай канферэнцыі, якая адбылася напрыканцы лютага і на якой прысутнічалі толькі некалькі сяброў, чальцоў сям’і і прадстаўнікоў СМІ. [→]

download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5